Установа культуры «Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава»

Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава размяшчаецца ў цэнтры горада Магілёва (вул. Міронава, 33), у будынку, які з'яўляецца помнікам архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя, які мае рысы мадэрну, псеўдарускага і позняга класіцызму. Пабудавана яно было архітэктарам А. Друкерам да 1914 года для пазямельна-сялянскага банка, які дзейнічаў да прыходу Савецкай улады. У лістападзе 1917 г. тут знаходзілася выдавецтва газеты «Рэвалюцыйная стаўка». Пасля 1918 года — фінансавы аддзел губернскага выканкама. А ў маі 1919 г. будынак быў перададзены аддзелу народнай адукацыі. І тут 13 гадоў, да мая 1932 года, размяшчаўся Магілёўскі дзяржаўны гістарычны музей, пасля — Магілёўскі абкам ВКП(б), партыйны архіў (з 1929). Пры гэтым працягваў дзейнічаць спецсховішча — браніраваны пакой-сейф, у якім да пачатку Вялікай Айчыннай вайны захоўваліся ўнікальныя экспанаты: Крыж Еўфрасінні Полацкай (1161 г.), срэбная булава караля польскага і шведскага Жыгімонта ІІІ, мітра архіепіскапа Магілёўскага, Мсціслаўскага і Аршанскага Георгія Каніскага, залаты і срэбны ключы ад горада Магілёва, манеты з раскопак Пампеі і многае іншае. Вялікую гістарычную і мастацкую каштоўнасць таксама прадстаўлялі: каралеўскія граматы ХVI — ХVIII стст., рукапісныя і старадрукаваныя кнігі, зброя Х — ХІV стст., карціны І. Айвазоўскага, І. Рэпіна, В. Сярова, В. Баравікоўскага і іншых вядомых майстроў, у т.л. і заходнееўрапейскіх.

У 1944 г., пасля вызвалення Магілёва, у будынку музея размяшчаліся абкам і гаркам КПСС, пазней — рэдакцыя газеты «Магілёўская праўда» (1970 — 1991).

Магілёўскі абласны мастацкі музей быў заснаваны 19 лістапада 1990 г.

28 ліпеня 1994 года тут адкрылася першая ў Рэспубліцы Беларусь аўтарская карцінная галерэя — галерэя П. В. Масленікава — народнага мастака Рэспублікі Беларусь, ураджэнца Магілёўшчыны.

22 студзеня 1996 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнку Магілёўскаму абласному мастацкаму музею прысвоена імя Паўла Васільевіча Масленікава.

У музеі 4 пастаянна дзеючыя экспазіцыі: «Карцінная галерэя народнага мастака Рэспубліка Беларусь П. В. Масленікава», «Захаваная спадчына», «Выяўленчае мастацтва Магілёўшчыны XX стагоддзя» і «Таямніца Крыжа».

Штомесяц музеем праводзяцца часовыя выставачныя праекты.

У музеі захоўваецца больш за 5300 прадметаў асноўнага фонду і каля 1500 — дапаможнага. Калекцыі ўвесь час папаўняюцца.